Інфармацыя для людзей, якія жадаюць быць нашымі супрацоўнікамі і выехаць на працу ў якасці сядзелкі ў Германію:
Ўсім нашым супрацоўнікам мы прапануем працоўны дагавор альбо тэрміновы працоўны дагавор на вызначаны перыяд часу. Мы прапануем месячны заробак у памеры 1050-1250 еўра нета у залежнасці ад узроўню веды нямецкай мовы, ранейшага вопыту, наяўнасці правоў кіравання і стану здароўя падапечнага.
Перыяд знаходжання ў Германіі – 2-3 месяца або даўжэй, у залежнасці ад прэферэнцый сядзелкі, а таксама падапечнага і яго сям’і.
Мы забяспечваем транспарт з Польшчы ў Нямеччыну і назад.
Мы афармляем фармальнасці, звязаныя з атрыманнем візы і дазволу на працу.
Перад ад’ездам сядзелка атрымоўвае ад нас усю неабходную інфармацыю аб падапечным і аб’ёме сваіх абавязкаў, а на месцы ў яе ёсць магчымасць звязацца з каардынатарам ў сітуацыях, якія патрабуюць нашай рэакцыі.
Пражыванне, а таксама поўнае харчаванне падчас працы ў Германіі забяспечвае сям’я падапечнага.
У нашых супрацоўнікаў маецца бланк A1, які сведчыць аб легальнасьці працаўладкавання, а таксама карта EKUZ, якая дае права карыстацца медыцынскай дапамогай на тэрыторыі Германіі ў выпадку неабходнасці.
За працаўладкаванне мы не збіраем аплат ад сядзелак.